Кансультацыі ўпершыню праводзяцца ў рэспубліцы з шырокім удзелам партнёраў ААН, такіх як прадстаўнікі Урада, Парламента, арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесу і з'яўляюцца працягам дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у рэалізацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця.


Новая праграма прыйдзе на змену Рамачнай праграме ААН па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у мэтах развіцця на 2016-2020 гг. Нацыянальныя кансультацыі дазволяць вызначыць прыярытэтныя сферы супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь.


У ходзе кансультацый агенцтва сістэмы ААН і нацыянальныя эксперты абмяркоўвалі прыярытэты дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця па чатырох кірунках:
• «Зялёны» пераход да інклюзіўнай і ўстойліваму росту;
• Арыентацыя на будучыя пакаленні;
• Лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі;
• Гендэрная роўнасць у грамадстве.


Паводле Індэксу ўстойлівага развіцця краін, на працягу двух апошніх гадоў Беларусь займае 23-е месца ў міжнародным рэйтынгу (з 156 краін у 2018 г. i 162 краін у 2019 г.) і ў цэлым ацэньваецца вышэй сярэдняга па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця.

У рамках дыскусій спецыялісты УП «БЕЛНИИПГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА» прапанавалі ўзмацніць ролю горадабудаўніцтва, як інструмента, які спрыяе ўстойліваму развіццю тэрыторый і населеных пунктаў, а таксама ўключэнню ўсіх зацікаўленых бакоў у працэс гарадскога планавання і развіцця для дасягнення Мэты 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».

24 кастрычніка 2019 г. прадстаўнікі
УП «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь прынялi ўдзел у нацыянальных кансультацыях наконт прыярытэтаў рамачнай праграмы супрацоўніцтва AAH і Рэспублікі Беларусь у сферы стабільнасцi развіцця на 2021-2025 гг.

gallery/оон
gallery/img_20181003_164114-768x339
gallery/img_20181003_131808
gallery/img_20181003_131746